Беларускі дыпламат сустрэўся з намеснікам генсакратара НАТА
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўразвязе і Паўночнаатлантычным альянсе, пасол у Бельгіі і Люксембургу па сумяшчальніцтве Аляксандр Міхневіч 29 лістапада сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара НАТА Мірчам Джаанэ.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў, бакі абмеркавалі „актуальнае ўзаемадзеянне” Беларусі і НАТА, а таксама шэраг пытанняў, якія тычацца дзейнасці Паўночнаатлантычнага альянсу.
Беларусь з’яўляецца членам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) — На саміце арганізацыі ў Бішкеку 28 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што арганізацыі неабходны „выхад на прамы і раўнапраўны дыялог з Паўночнаатлантычным альянсам”.
