Беларускі нацыянальны кангрэс вылучае першамайскія патрабаванні да ўладаў



Праект рэзалюцыі з патрабаваннямі да беларускіх уладаў падрыхтаваны Беларускім нацыянальным прагрэсам.

Пра гэта паведаміў Мікалай Статкевіч,  які напярэдадні перадаў уласную заяву ў Менгарвыканкам аб правядзенні на Першамай акцыі-сходу з сацыяльна-палітычнымі патрабаваннямі. Такім чынам, выканаўшы абяцанне, што публічна даў на другі ж дзень пасля апошняга выхаду з-за кратаў:

Мы падрыхтавалі праект рэзалюцыі, які надрукаваны. Там ёсць шмат лозунгаў і патрабаванняў, а таксама захадаў, як палепшыць жыццё людзей і адкуль узяць на гэта грошы. Асноўны наш лозунг застаецца без зменаў. Гэта лозунг “Баста!”. Усё ж мне падаецца, што нават у дурной галаве нейкія тармазы павінны спрацаваць. Бо Захад яшчэ адзін такі раз, улічваючы геапалітычную сітуацыю, можа дараваць акцыю 25 сакавіка. Але двойчы такі нумар не пройдзе. Хай паспрабуюць толькі крануць!

Акцыя 1 траўня да Дня працы пачнецца а 14 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Яна не санкцыянаваная ўладамі.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск