Беларускіх міністраў параўналі са статкам парасят
6-га красавіка споўнілася 100 дзён, як пачаў працу новы ўрад прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова. Як змянілася жыццё ў Беларусі, і як ставяцца да дзеянняў ураду жыхары сталіцы? Пра гэта карэспандэнты БелаПАН спыталі на вуліцах Менска:
– Мне не вельмі падабаюцца размовы пра “Закон аб дармаедах” на фоне масавых звальненняў людзей з прадпрыемстваў.
– Добра, што адмянілі 30% збор. Адмоўнае – пачаўся крызіс.
– Я прыхільніца Еўразвязу. Мае дзеці там. У Беларусі мы вельмі кепска жывём.
– Не падабаецца, што адмянілі мараторый на рознічныя цэны. Цікава паглядзець, наколькі павялічацца кошты. Бо заробак не падвышаецца. А працаваць толькі за ежу – не зусім тое, чаго чакаеш ад жыцця.
– Гэты статак парасят упрэцца рылам і сядзіць. Калі нехта падыме рыла, то заўтра ён застанецца без працы. Вось што ўяўляе сабой наш урад. Ён не мае свайго голасу.
Абноўлены склад Савета міністраў Аляксандр Лукашэнка агучыў напярэдадні Новага году. Самыя заўважныя крокі новага ўраду за 100 дзён працы – барацьба з дармаедамі ды рэгуляванне цэнаў.
Беларускае Радыё Рацыя паводле БелаПАН
Фота profi-forex.org