Беларускіх салдат могуць адправіць у Сірыю



У Заходняе і Паўночна-Заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл Беларусі прыйшла разнарадка па выдзяленні вайскоўцаў для арганізацыі патрулявання тэрыторый у Сірыі, паведамляе ініцыятыва BYPOL. Як мяркуецца, першая адпраўка байцоў у колькасці 300 чалавек з кожнага камандавання адбудзецца ў верасні бягучага году. Сцвярджаецца, што кантрактнікам абяцаюць каля $2000 даляраў штомесяц.

BYPOL паведамляе, што камандаванне сіл спецыяльных аперацый праз сваіх ідэолагаў нібыта ўжо пачало актыўную прапагандысцкую кампанію па вярбоўцы салдат тэрміновай службы.