Беларускія дэпутаты ратыфікавалі візавае пагадненне з ЕЗ



Палата прадстаўнікоў Беларусі ратыфікавала сёння пагаднення з ЕЗ аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу, перадае БЕЛТА.

Пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу, Беларусь і Еўрапейскі звяз падпісалі 8 студзеня ў Бруселі. Бакі ўпэўнены, што гэта будзе спрыяць палягчэнню паездак грамадзян, развіццю міжнародных, у тым ліку турыстычных, кантактаў, а таксама ўмацаванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення паміж народамі.

Візавае пагадненне прадугледжвае ўзаемнае палягчэнне працэдур для шырокай катэгорыі грамадзян і зніжэнне збору. Пры гэтым будзе забяспечана права грамадзян звяртацца за атрыманнем віз як у амбасады еўрапейскіх краін, так і ў візавыя цэнтры. Кошт „шэнгена” для беларусаў знізіцца да 35 еўра, а рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён). Беларуская віза для грамадзян ЕЗ таксама патаннее да 35 еўра.