Беларускія дыпламаты пакінулі Украіну
11 супрацоўнікаў пасольства пакінулі тэрыторыю Украіны. Пра гэта паведаміў тэлеканалу ОНТ пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал. Апошні супрацоўнік прайшоў надгляд і перасёк мяжу сёння, 19 сакавіка, а 9-й раніцы.

Нагадаем, што за дзень да нападу Расеі, 23 лютага, Украіну пакінулі ўсе расейскія дыпламаты.
