Беларускія дыяспары па ўсім свеце арганізуюць «Дні салідарнасці»
16 гадоў таму
З нагоды трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў беларускія дыяспары арганізуюць міжнародную акцыю «Дзень салідарнасці». Акцыя супраць дыктатуры Лукашэнкі пройдзе ў 24 гарадах па ўсім свеце і працягнецца больш за тыдзень.
Пачатак ўжо ў гэтую суботу ў польскай Быдгашчы. У нядзелю ў 16 гадзінаў акцыя салідарнасці пройдзе ў Беластоку на Рынку Касцюшкі, а таксама ў іншых гарадах: Кракаве, Лондане і Вашынгтоне. У сераду акцыя салідарнасці пройдзе ў Вільні, Варшаве, Гданьску, Шчэціне, Вроцлаве і Торуні. А таксама ў Празе, Рызе і Тбілісі. У нядзелю,13 жніўня, акцыі пройдуць ў Чыкага і Бостане.
Беларускае Радыё Рацыя