Беларускія і расейскія лётчыкі адпрацоўваюць падаўленне СПА



Беларускія і расейскія лётчыкі на сумесных вучэннях адпрацоўваюць падаўленне супрацьпаветранай абароны ўмоўнага праціўніка, ліквідацыю пунктаў кіравання, вайсковай тэхнікі.

Адбываецца гэта на Ружанскім палігоне ў Берасцейскай вобласці, паведамляе  прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Лётна-тактычныя вучэнні стартавалі ў Беларусі 16 студзеня і працягнуцца да 1 лютага.

Адзначаецца, што беларускія і расейскія авіяцыйныя падраздзяленні „працягваюць выконваць задачы па прызначэнні з усіх аэрадромаў Беларусі.