Беларускія і расейскія войскі з’явяцца на мяжы з Украінай
Беларусь запланавала правядзенне вучэнняў з Расеяй па прыкрыцці паўднёвых межаў, – паведамляе БЕЛТА са спасылкай на міністра абароны Віктара Хрэніна.
Вучэнні не будуць праводзіцца з такім жа маштабам, як вучэнні „Захад” або „Шчыт Саюза”. Разам з тым беларускія і расейскія ўзброеныя сілы запланавалі цэлы комплекс мерапрыемстваў.
Лукашэнка сёння правёў нараду ў Міністэрстве абароны, дзе абмяркоўвалася сітуацыя вакол межаў Беларусі. Ён, у прыватнасці, заявіў, што Захад выкарыстоўвае мігрантаў як спосаб стрымлівання беларускага войска ў выпадку канфлікту з Расеяй. “Калі толькі Украіна паспрабуе развязаць канфлікт з Расеяй, у баку Беларусь не застанецца”, – заявіў Лукашэнка.