Беларускія памежнікі прымушаюць беларусаў адмаўляцца ад „Картаў Паляка“



Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што ўладальнікаў „Картаў Паляка“ пры праходжанні беларускай мяжы адпраўляюць „на размову“ з супрацоўнікамі КДБ — рэч у тым, што памежнікі бачаць на візе „Мэта выдання — 24“, што сведчыць аб тым, што яе атрымалі на падставе гэтага дакумента.

Вядома пра выпадкі, калі кдбісты прапануюць „добраахвотна“ адмовіцца ад „Карты Паляка“ і наўпрост на мяжы напісаць заяву консулу. Калі чалавек адмаўляецца гэта рабіць — яму пагражаюць зняволеннем. Вядома прынамсі пра дзясятак такіх выпадкаў.

Крыніца: „Вясна“