Беларускія партыі звярнуліся ў Цэнтрвыбаркам, каб дазнацца, калі адбудуцца выбары
Тры беларускія партыі падрыхтавалі зварот у Цэнтрвыбаркам Беларусі, каб дазнацца, калі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў па акругах, дзе дэпутацкія месцы сталі вакантнымі. Дакумант падрыхтаваны Беларускай сацыял – дэмакратычнай партыяй (Грамада), партыяй левых „Справядлівы свет” і партыяй Зялёныя.
Па словах старшыні Беларускай сацыял дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава, зараз у Палаце прадстаўнікоў маюцца ўжо тры свабодныя месцы.
„На 43 выбарчай акрузе гэта павестка акруга. 61 бярэзінская акруга, таму што 2 дэпутаты палаты прадстаўнікоў памерлі. В адпаведнасці з заканадаўствам, калі паўнамоцтвы дэпутатаў спыняюцца датэрмінова, то праводзяцца новыя выбары. Таксама гэта датычыцца і выбарчай акругі нумар 20 Віцебскай Кастрычніцкай, таму што там спадар Ягораў быў прызначаны рэктарам Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Унівесітэта. У адпаведнасці з заканадаўствам, ён больш не можа быць дэпутатам”.
Такая ж сітуацыя і ў Мінскім гарсавеце, дзе таксама выбыла некалькі прадстаўнкоў. Таму ў звароце ў ЦВК мы ставім пытанне – калі будуць праведзеныя выбары на акругах, дзе адсутнічаюць дэпутаты, – кажа Ігар Барысаў.
Беларускае Радыё Рацыя