Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 31 чалавека
Яшчэ 31 чалавека беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі.
Гэтыя людзі асуджаныя на тэрмін ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі на падставе розных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак), 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) і 435 (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу).
Такім чынам, адзначаюць праваабаронцы, колькасць палітзняволеных у краіне вырасла да 220.