Беларускія правацэнтрысты салідарныя з народам Германіі
Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі ўсклалі кветкі каля нямецкай амбасады ў знак салідарнасці з ахвярамі тэракту ў Берліне.
У выніку наезду грузавіка на людзей, ахвярамі сталі 12 чалавек, яшчэ 48 – у шпіталі. Кажа старшыня АГП – Анатоль Лябедзька:
– Мы ўсклалі кветкі ля Нямецкай амбасады. Кулакі чэшуцца, таму што я нядаўна быў у Нямеччыне, – цёплая краіна для ўсіх. Ніхто столькі не робіць для таго, каб быць адкрытымі для ўсіх. Тое, што здарылася, гэта страшна. Тут можна гаварыць толькі пра спачуванні і салідарнасць. Ідзе гібрыдная вайна, але яна паўсюль, на вялікі жаль.
Як паведамляецца, затрыманы ў Берліне ўцякач з Пакістану не мае дачынення да трагедыі. А таму сапраўдны злачынец надалей знаходзіцца на волі ды ўзброены, і надалей уяўляе сур’ёзную небяспеку.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ucpb.org