Беларускія правацэнтрысты выступілі з агульнай заявай



Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі выступілі з супольнай заявай, у якой адзначаецца далейшае парушэнне выбарчага заканадаўства Беларусі.

1450002271_12345557_1188480794498425_8540588890644584849_n

 

 

“Народ Беларусі і надалей пазбаўлены права і магчымасці кіраваць краінай праз свабодныя і справядлівыя выбары”, – кажа прэс-сакратар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна:

– Цяпер рыхтуецца дакумент, ён практычна падрыхтаваны, ідзе ўзгаднення, сумесная заява кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь пра тое, што на жаль лібералізацыі, дэмакратызацыі мы не ўбачылі, на жаль працягваецца прэсінг, працягваюцца парушэнні і фальсіфікацыі. Гэта фіксуе дакумент і расказвае пра тое, што неабходна: свабода слова, роўнасць умоваў агітацыі, і пажадана не толькі ў перыяд выбарчай кампаніі, бо 5 хвілін зусім недастаткова, і 5 хвілін для дэбатаў – гэта проста смешна. Роўнасць, доступ да сродкаў масавай інфармацыі апазіцыйных палітыкаў на пастаяннай аснове.

 

Сябры правацэнтрысцкай кааліцыі, у якую ўваходзіць Аб’яднаная грамадзянская партыя, Рух “За Свабоду” і Беларуская хрысціянская дэмакратыя, спадзяюцца, што да заявы далучацца іншыя незалежныя кандыдаты ў дэпутаты.

Беларускае Радыё Рацыя