Беларускія тэлеканалы не паведамілі пра адсутнасць Лукашэнкі на ЕАЭС і АДКБ



У вячэрніх праграмах навін беларускіх тэлеканалаў СТБ, АНТ і „Беларусь 1” 26 снежня не было ні слова сказана пра саміты ЕАЭС і АДКБ, што прайшлі ў Санкт-Пецярбургу.

Аляксандр Лукашэнка

На гэтыя мерапрыемствы Аляксандр Лукашэнка не паехаў без растлумачэння прычын.

Галоўнай тэмай інфармацыйных выпускаў стала жалоба ў Беларусі па ахвярах катастрофы расійскага самалёта Ту-154, які ляцеў у Сірыю.

На саміце ЕАЭС была падпісаная новая рэдакцыя Мытнага кодэкса, якую беларускі кіраўнік ўспрыняў насцярожана. На гэтую тэму 9 снежня ён правёў нараду, запатрабаваўшы забяспечыць захаванне інтарэсаў краіны і даць праекту кодэкса „аб’ектыўную ацэнку, узважыць усе за і супраць, пралічыць наступствы і магчымыя рызыкі”.

belapan.by