Беларускія вайскоўцы пачалі ахоўваць чыгунку на мяжы
“З мэтай недапушчэння дыверсій і правакацый пад ахову ўзяты масты, пераезды, чыгуначныя каляіны; абсталяваны пазіцыі для стральбы са стралковай зброі і вайсковай тэхнікі”, — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны.
Асноўная мэта захадаў па ўзмацненні дзяржаўнай мяжы — гарантаванне бяспекі, спыненне парушэння дзяржаўнай мяжы, выключэнне каналаў пастаўкі зброі і боепрыпасаў. Узброеныя сілы дзейнічаюць разам з тэрытарыяльнымі органамі МУС і Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Таксама ў Беларусі з Расеі прыбудуць каля 170 танкаў і да 200 бронемашын, 100 гармат і мінамётаў калібрам большым за 100 мм. Пра гэта паведаміў памочнік міністра абароны Валерый Равенка. У Беларусь ужо прыбываюць расейскія вайскоўцы. Паведамлялася, што іх колькасць дасягне дзевяці тысяч.
Беларускае Радыё Рацыя