Пацярпелых або затрыманых грамадзянаў Беларусі ў Казахстане няма
Беларускія вайскоўцы, якія прыляцелі ў Казахстан, ахоўваюць ваенныя аб’екты гэтай краіны. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

© REUTERS / STRINGER
Як паведамлялася раней, у Казахстан для ўдзелу ва ўрэгуляванні крызіснай сітуацыі накіравана міратворчая рота са складу 103-й паветрана-дэсантнай Віцебскай брыгады сіл спецыяльных аперацый. Яна ўкамплектавана толькі вайскоўцамі-кантрактнікамі.
Паводле МЗС Беларусі, па стане на 11.00 8 студзеня няма інфармацыі аб пацярпелых або затрыманых грамадзянах Беларусі ў Казахстане. У МЗС па дапамогу звярнуліся каля 30 беларусаў, якія знаходзяцца ў Казахстане — у асноўным па пытаннях адмены рэйсаў з Казахстану, пераафармлення і набыцця квіткоў ва ўмовах адсутнасці інтэрнету і пошуку сваякоў, якія не выходзяць на сувязь.
