Беларускія вайскоўцы з Казахстану вярнуліся на радзіму
Беларускія падраздзяленні са складу Калектыўных міратворчых сіл Арганізацыі Дагавора аб Калектыўнай бяспецы, якія выконвалі задачы па ахове сацыяльна значных аб’ектаў у Казахстане, вярнуліся ў Беларусь.

Дзесяць самалётаў Ваенна-касмічных сіл Расеі вывезлі беларускі кантынгент з Казахстану ў Менскую вобласць, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай Міністэрства абароны Расеі.
Самалёты вылецелі з аэрадрома Жэтыген, размешчанага ў Ілійскім раёне за 50 км на паўночны ўсход ад Алматы.
