Беларусы Бруселя выйшлі на акцыю ў падтрымку Паліны Шарэнды-Панасюк



Беларусы выйшлі на пікет у падтрымку актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк у цэнтры Еўропы, у Бруселі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал „Баста!”.

Удзельнікі акцыі сабраліся, каб звярнуць увагу еўрапейскай супольнасці да здзекаў рэжыму Лукашэнкі з палітзняволенай і каб данесці да «ўладаў» у Менску словы: «Спыніце гвалт супраць Паліны!».

Нагадаем, што 23 жніўня актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк абвясціла галадоўку, цалкам адмовіўшыся ад ежы. Яна пратэстуе з-за нечалавечых умоў у ІЧУ Рэчыцкага РАУС.

Беларускае Радыё Рацыя