Беларусы Ізраіля заклікаюць свайго прэзідэнта асудзіць рэпрэсіі ў Беларусі
Беларусы Ізраіля заклікаюць свайго прэзідэнта асудзіць рэпрэсіі ў Беларусі. Суполка выхадцаў з Беларусі RAZAM накіравала зварот прэзідэнту Рэўвэну Рыўліну, у якім выказала расчараванне з нагоды таго, што ён павіншаваў Лукашэнку з Днём незалежнасці 3 ліпеня.
Многія СМІ Ізраіля таксама рэзка выказаліся ў адносінах да гэтага кроку Рыўліна. У сваім лісце той пажадаў Лукашэнку асабістага дабрабыту.
Беларускае Радыё Рацыя
