Беларусы на „Маршы паняволеных народаў” у Нью-Ёрку
У нядзелю, 16 ліпеня, у Нью-Ёрку адбыўся Марш Паняволеных Народаў, прысвечаны салідарнасці з народамі, якія апынуліся пад таталітарным прыгнётам.
Пачынаючы з 1959 года „Марш Паняволеных Народаў” адкрывае мерапрыемствы Тыдня Паняволеных Народаў, які быў запачаткаваны, каб прыцягваць увагу амерыканскага грамадства да становішча народаў, паняволеных дыктатурамі.
Удзельнікі маршу наведалі імшу па паняволеных народах ў катэдры Сьв. Патрыка і прайшліся маршам да плошчы Калумба, дзе і адбылося адкрыццё Тыдня Паняволеных Народаў. У мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 60 чалавек.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Віктара Дударава
