Беларусы на мітынгу каля Генконсульства Расеі ў Нью-Ёрку
24 верасня ў Нью-Ёрку перад будынкам Генконсульства Расейскай Федэрацыі адбыўся мітынг супраць агэрэсіўнага пуцінскага рэжыму. Мерапрыемства было прымеркавана Дню міру 21 верасня, аб’яўленага ААН днём глабальнага спынення агню і адмовы ад гвалту.
Мітынг быў зладжаны прадстаўнікамі расейскай дыяспары ў Амерыцы, іх падтрымалі актывісты з беларускай і украінскай дыяспар, якія прыйшлі са сваімі плакатамі і сцягамі. На мітынгу прагучалі абвінавачанні на адрас агрэсіўнай пуцінскай палітыкі ў дачыненні да краін-суседзяў: Украіны, Грузіі, Беларусі, а таксама да ўласнага народа.
Удзельнікі скандавалі: „Putin is a killer!”, „Stop putin – stop aggression!” „Crimea is Ukraine!”, „Putin get out off Ukraine, Georgia, Belarus!”
Віктар Дудараў