Беларусы Нью-Ёрку спрабуюць прыцягнуць увагу амерыканскіх СМІ да сітуацыі ў Беларусі



Увагу англамоўных СМІ ды міжнароднай супольнасці спрабуюць прыцягнуць беларусы Нью-Ёрку.

Тут, як і ў іншых гарадах ды краінах свету, адбываюцца акцыі салідарнасці з Беларуссю, — распавяла адная з арганізатарак Кацярына Нікіценка:

— Абмяркоўваем нейкія магчымыя шляхі, як мы можам дапамагчы. То бок, мы арганізавалі збор нейкіх сродкаў на падтрымку, абсалютна шчыра. Думаем пра тое, як мы можам яшчэ дапамагчы, што мы можам зрабіць на іншай акцыі, і як можам прыцягнуць увагу. Мы хочам прыцягнуць увагу СМІ менавіта The New York Time і, магчыма, CNN.  Збіраем нейкія ідэі, усё гэта абмяркоўваем, спрабуем стаць цікавымі для афіцыйных асобаў.

Кацярына Нікіценка спадзяецца, што пасля 9 жніўня сітуацыя зменіцца ў лепшы бок, а палітвязні будуць вызваленыя.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя