Беларусы перамаглі ў баі з войскамі РФ ва ўкраінскай Лук’янаўцы
Беларускі батальён Кастуся Каліноўскага атрымаў перамогу над расейскімі вайскоўцамі ва ўкраінскім сяле Лук’янаўка. Пра гэта паведамляе батальён Украіны „Братэрства Дзмітрыя Карчыньскага”.

На відэазапісе ўкраінскі баец кажа, што знаходзіцца каля захопленай расейскай тэхнікі ў вёсцы Лук’янаўка і паведамляе, што ў аперацыі браў удзел беларускі батальён. Пасля ён дае слова яго камбату.
Мужчына расказвае, што сярод беларусаў у сённяшнім баі загінуўшых і параненых няма і паказвае захопленую і падарваную расейскую тэхніку.
Па агучанай інфармацыі, беларускае падраздзяленне штурмавала суперніка з адным танкам і двума БМП, у той час як колькасць расейскіх вайскоўцаў больш, чым удвая, перавышала колькасць беларускіх.
Паводле reform.news
