„Беларусы, ці гатовыя вы заплаціць за падман са сваёй кішэні?”
«Гэта падман, у якім мы не павінны ўдзельнічаць». Так Святлана Ціханоўская пракаментавала прапанову ЦВК, каб выбаршчыкі плацілі за выбары.
-
Фота: прэс-службы Ціханоўскай
„Заплаціць за ўлёткі і плакаты, у якіх нахабна хлусяць пра тое, што ў нас ёсць выбар. Заплаціць за «працу» камісій, якія фальсіфікуюць вынікі і пазбаўляюць нас права голасу. Заплаціць за выраб бланкаў і бюлетэняў, якія потым выкінуць у урну. Толькі не ў тую, якая выкарыстоўваецца для галасавання. Беларусы, ці гатовыя вы заплаціць за падман са сваёй кішэні? Я думаю, адказ відавочны.
Гэта падман, у якім мы не павінны ўдзельнічаць. Таму мы прапанавалі 5 спосабаў, як кожны беларус і беларуска могуць выказаць сваю нязгоду з выбарчым фарсам» – адзначае Святлана Ціханоўская.
Сёння стала вядома, што ЦВК Беларусі адкрыў пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансаваньня расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання.
Беларускае Радыё Рацыя
