Беларусы Варшавы ўсклалі кветкі ля амбасады Ізраіля



Ля ізраільскай амбасады вечарам беларусы Варшавы ўсклалі кветкі і запалілі знічы на памяць загінулых ад рук тэрарыстаў ХАМАСа.

Беларусы выказалі свае спачуванні, бо  заўсёды супраць вайны ў адрозненне ад рэжыму Беларусі, які падтрымлівае бок ісламскіх тэрарыстаў і Расею, кажа лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:

-Мэта гэтай спантаннай акцыі – салідарнасць з народам Ізраіля, які сёння пад тэрарыстычнай атакай  ХАМАСа. Усе ведаюць, што пачалося гэта зусім нядаўна. І, канешне, вельмі страшна, калі ў ХХІ стагоддзі адбываюцца такія рэчы. І, зразумела, што і надалей могуць быць пагрозлівыя падзеі.

Удзельнікі беларускай акцыі наўпрост выказалі спачуванне і салідарнасць прадстаўнікам габрэйскай дыяспары, якія прыйшлі падтрымаць сваю краіну і свой народ.

Слухайце матэрыял у далучаным файле

Беларускае Радыё Рацыя, Варшава