Беларусы выйшлі бараніць свае галасы (абноўлена)
У Менску ды іншых гарадах Беларусі людзі масава выйшлі на акцыі пратэсту.
Вечарам 9 жніўня, пасля заканчэння галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, каля стэлы „Менск – горад-герой” сабраліся групы людзей, каб выказаць сваё незадавальненне несумленнай, на іх думку, выбарчай кампаніяй. Іх сустрэлі праваахоўнікі, якія спрабавалі разагнаць пратэст, ужывалі розныя спецсродкі – у тым ліку светашумавыя гранаты і вадамёты. Шматлюдныя пратэсты, сутычкі і затрыманні адбыліся таксама ва ўсіх абласных цэнтрах і шэрагу буйных гарадоў.
Агульную колькасць пратэстоўцаў цяжка ацаніць – яны не былі цэнтралізаваныя, былі рассеянымі па розных месцах у Менску, пратэсты ў розны час адбываліся ў розных гарадах. Ад раніцы 9 жніўня, у тым ліку падчас пратэстаў, практычна адсутнічаў доступ да сацыяльных сетак і мэсэнджараў, былі праблемы з доступам да інтэрнэту на вуліцах.
Журналіст Сяргей Залескі пра сітуацыю ў Менску пасля заканчэння выбараў:
Нас дахалеры#мінск #беларусь #twiby #minsk #belarusisnotrussia pic.twitter.com/XvKlVCVhyp
— prosto_katrin (@_prosto_katrin) December 20, 2019