“Беларусы ЗША разам” сустрэліся з Ціханоўскай



Беларуская дыяспара  Лос-Анджэлеса “Беларусы ЗША разам” запрасіла Святлану Ціханоўскую на сустрэчу пад час знаходжання яе з рабочым візітам у Амерыцы.

Людзі прыйшлі на сустрэчу сем’ямі ў бел-чырвона-белым адзенні і нават са сваімі хатнімі гадаванцамі. Дыяспара вельмі задаволена двухгадзіннымі зносінамі са сваім прэзідэнтам Ціханоўскай, гавораць Вадзім і Аксана Якушыкі:

– Паводзіла сябе вельмі годна, але вельмі хвалявалася. Яна жывы чалавек,не робат.

– Праўда, гэта было бачна, і гэта было шчыра.

– Паводзіць сябе як звычайная беларуская жанчына: спакойна, з усімі размаўляла, на пытанні адказвала.

– Мы таксама вельмі хваляваліся на гэтай сустрэчы, калі чакалі нашага прэзідэнта Святлану Ціханоўскую. Сустрэча была вельмі цёплая. І калі яна адказвала на нашы пытанні, старалася адказаць вельмі шчыра.

Паводле сям’і Якушыкаў, трэба пазбаўляцца рэжыму Лукашэнкі, каб жыць у сваёй краіне без страху. І калі гэта зразумеюць рабочыя, то сітуацыя памяняецца хутка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя