Беларусы ЗША рыхтуюцца да масавай акцыі салідарнасці ля Белага дома
Масавы пратэст пройдзе ў амерыканскай сталіцы ў сераду, 12 жніўня. На акцыю прыедуць беларусы з розных штатаў.
„Пратэсты апошніх двух месяцаў, якія праходзілі ля будынкаў беларускай дыпмісіі ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку, былі адрасаваныя беларускім уладам. Масавая акцыя ля Белага дома разлічаная на амерыканскія дзяржструктуры і грамадзян ЗША, – распавёў адзін з арганізатараў пратэсту Вячаслаў Бортнік. – Мы патрабуем ад амерыканскіх уладаў распачаць усё магчымае для вызвалення ўсіх палітвязняў і правядзення расследавання фальсіфікацый на выбарах прэзідэнта Беларусі. Наша акцыя заклікана распавесці шырокай амерыканскай грамадскасці аб абуральных фактах парушэння правоў чалавека падчас жорсткага разгону мірнага пратэсту ў Беларусі».
Беларускае Радыё Рацыя