Бельгійскі суд вызваліў экс-кіраўніка Каталоніі
Бельгійскі суд вызваліў экс-кіраўніка Каталоніі Карлеса Пучдэмона, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.
Карлес Пучдэмон і яшчэ чатыры былыя члены каталонскага ўраду атрымалі свабоду на пэўных умовах – яны не павінны пакідаць Бельгію, пакуль не будзе прынята рашэнне па іх перадачы Іспаніі.
Раней улады гэтай краіны выдалі еўрапейскі ордэр на арышт экс-кіраўніка Каталоніі і яго чатырох паплечнікаў. Усе яны абвінавачваюцца ў бунце, непадпарадкаванні ўладам і растраце грамадскіх сродкаў. Напярэдадні Карлес Пучдэмон пасля тыдня знаходжання ў Бельгіі здаўся мясцовай паліцыі. Таксама паступілі суправаджаючыя яго дарадцы.
Фота AFP
