„Bellingcat” даў новыя звесткі пра расследаванне смерці Віталя Шышова



Кіраўнік аддзела расследаванняў „Bellingcat” Хрыста Грозеў распавёў пра расследаванне смерці Віталя Шышова.

„Ёсць паралелі з іншай смерцю ў Беларусі, ёсць паралелі ў перамяшчэннях Шышова і супрацоўніка ФСБ, які працаваў ва Украіне, але гэтага мала, каб выставіць абвінавачанне”, — паведаміў Грозеў падчас выступу на фестывале даследчыцкай журналістыкі Mezhyhirya Fest, які адбываецца ў Кіеве. 2 жніўня ў Кіеве знік дырэктар „Беларускага дома ва Украіне” Віталь Шышоў. На наступны дзень яго знайшлі павешаным у парку непадалёк ад месца пражывання. Смерць беларуса выклікала бурную міжнародную рэакцыю. Але пакуль пытанняў больш, чым адказаў.

Беларускае Радыё Рацыя