БелТА запусціла польскамоўную версію сайту
Паводле генеральнай дырэктаркі агенцтва Ірыны Акуловіч, ва ўмовах, калі «актуальная тэма блакуецца заходнімі медыямі», такія крокі дазваляюць павялічыць ахоп аўдыторыі.
Паводле Акуловіч, «польская версія сайту БелТА – гэта магчымасць данесці да суседзяў, звычайных палякаў, тое, што спрабуюць ад іх схаваць уласныя ўлады».
Акуловіч таксама падкрэсліла, што беларусы за мір і не хочуць вайны, не збіраюцца ні на кога нападаць, і дадала: «праца для ўкаранення інфастужкі на польскай мове, так жа, як і бязвізавы рэжым, уведзены беларусамі для палякаў, дапаможа ім [палякам] больш і лепш даведацца пра нашую краіну» ды ініцыятывы, якія прапануюцца Аляксандрам Лукашэнкам.
Польская версія сайту БелТА з’явілася акурат напярэдадні выбараў у польскі парламент, якія адбудуцца 15 кастрычніка. Апошнім часам у дзяржаўных медыях вельмі актыўна мусіруецца «польская тэма», публікуецца маніпуляцыйная інфармацыя або аднабакова асвятляюцца факты польскага палітычнага жыцця.
Беларускае Радыё Рацыя