Белы дом склаў спіс з 289 дасягненняў Дональда Трампа



Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа склала спіс з 289 дасягненняў, якіх кіраўнік Белага дому дабіўся за 20 месяцаў свайго знаходжання на пасадзе прэзідэнта. Пра гэта паведаміла выданне Washington Examiner.

Дасягнені Трампа падзелены на 18 катэгорый па тэматыцы і на дзве групы па маштабе: 173 значных і 116 невялікіх.

Значнымі дасягненнямі дзейснага прэзідэнта ЗША названы, прыкладам, стварэнне 4 мільёнаў новых працоўных месцаў і перанос амерыканскай амбасады ў Ізрайлі з Тэль-Авіва ў Ерусалім.

Два дасягненні датычаць Украіны: антырасейскія санкцыі ў адказ на акупацыю Крыма Расеяй і агрэсію ва Усходняй Украіне, а таксама ўзмацненне падтрымкі Узброеных сіл Украіны. 

Сярод поспехаў Дональда Трампа ўказаныя таксама такія, як стварэнне гарачай лініі Белага дому для дапамогі ветэранам, дзе працуюць самы ветэраны і іх родныя.

Беларускае Радыё Рацыя