Берагавая ахова Грэцыі адкрыла агонь па мігрантах
Берагавая ахова Грэцыі адкрыла агонь па мігрантах, каб не даць ім перайсці мяжу. Пра гэта паведамляе BBC. Мігрантаў на борце іншай лодкі на ўзбярэжжы сустракалі крыкі раз’юшаных жыхароў грэчаскага вострава Лесбас „Прэч!”
Як паведамляецца, грэчаскі ўрад прыняў рашэнне накіраваць ваенныя караблі на выспы Эгейскага мора, каб узмацніць абарону дзяржаўнай мяжы ад магчымага „ўварвання” мігрантаў. Каля 1,5 мільёна асобаў з правінцыі Ідліб, якія шукаюць прытулку, чакаюць на турэцкай мяжы. Турцыя не мае намеру затрымліваць іх на сваёй тэрыторыі, калі яны захочуць пераехаць у краіны Еўразвязу. Колькасць мігрантаў, якія ў апошнія дні паспяхова перабраліся на тэрыторыю Грэцыі, дасягнула 130 469 чалавек.