Берасце: нядзельнае „кармленне галубоў” і збор подпісаў



Чарговая акцыя пратэста супраць будаўніцтва акумулятарнага завода паблізу Берасця ладзіцца сёння, 22 верасня. Плануецца, што мерапрыемства пройдзе разам з пікетам. Усё пачнецца на плошчы Леніна, а далей берасцейцы пройдуцца да месца збору подпісаў — кінатэатра “Беларусь”, — кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Я гляджу зараз, пэўна ў грамадстве нейкі ўздым. Чарговы раз нейкая вера з’явілася. Сапраўды, прэтэндэнты ў кандыдаты ад народа ўсё ж такі карыстаюцца папулярнасцю. Я не думаю, што людзей будзе менш. Можа будзе як звычайна. Паглядзім. У цікавыя часы мы жывем.

Апошнія некалькі месяцаў акцыі адбываюцца без затрыманняў і штрафаў. Але людзі ў цывільным вядуць відыёзапіс мерапрыемства, а супрацоўнікі праваахоўных ворганаў папярэджваюць аб недапушчальнасці правядзення несанкцыянаваных акцый.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце