Берасцейшчына – лідар па колькасці зацверджаных подпісаў
На Берасцейшчыне, як і ў іншых рэгіёнах, — перыяд выбарчага зацішша.
Пакуль да канца не вядома, хто з кандыдатаў працягне сваю кампанію. Але рэгіён лідар па колькасці зацверджаных подпісаў:
– Большасць подпісаў, якія здалі ў выбарчыя органы прэтэндэнты на прэзідэнцкае крэсла, прызнаныя сапраўднымі. За Лукашэнку зацверджана больш за 150 тысяч подпісаў, за Бабарыку — больш за 28 тысяч подпісаў, за Цапкалу — фактычна 16,5 тысяч подпісаў, за Чэрачня — больш за 4 тысяч подпісаў, за Канапацкую — толькі шэсць соцен, за Дзмітрыева — 6 тысяч і за Ціханоўскую — 17 тысяч подпісаў.
Ніхто з сябраў каманд патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты яшчэ не агучваў свой план па агітацыйнай кампаніі. Дазволеныя месцы для агітацыі таксама не названыя.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце