Берасцейшчына напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
“Сітуацыя ў рэгіёнах адлюстроўвае агульны стан у апазіцыйным лагеры, але мае свае асаблівасці”, – адзначае старшыня Берасцейскай абласной суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Ігар Маслоўскі. Паводле яго, на Берасцейшчыне ў год прэзідэнцкіх выбараў склаліся дзве асноўныя грамадска-палітычныя кааліцыі:
– Кампанія “Народны рэферэндум”, якая ў большасці сваіх сябраў падтрымала вылучыць на пасаду кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч. З другога боку – “Талака”, якая па Берасцейшчыне заявіла толькі пра кампанію назірання і кампанію Статкевіча.
Найбольш верагоднай датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі называецца 15-га лістапада. Нядаўна старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паведаміла, што дакладную дату выбараў агучаць у жніўні. Апазіцыя так і не дамовілася ні пра адзінага кандыдата, ні пра адзіную стратэгію на гэтую выбарчую кампанію. Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты з 2010 года – Мікалай Статкевіч – да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя