Берасцейскага актывіста завочна аштрафавалі



Берасцейскі грамадскі актывіст Андрэй Шарэнда  нечакана атымаў пастанову суда Маскоўскага раёна Берасця, дзе паведамляецца, што ён пакараны штрафам у 20 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 12 верасня ў Менску. Суддзя Раман Карабан разгледзеў справу без удзелу Андрэя Шарэнды. У пастанове напісана, што позва была даслана, але Шарэнда сцвярджае, што нічога з суда не атрымліваў. Паводле актывіста, праваахоўныя органы адкрылі на яго сапраўднае паляванне:

– Пасля майго ўдзелу ў акцыі пратэсту 12 верасня да мяне пачалі прыходзіць міліцыянты. Былі тры візіты, складзены два пратаколы. За ўдзел у гэтай акцыі мяне пакаралі 20 базавымі – гэта 420 рублёў. Ідзе ціск на мяне і маю сям’ю, каб спыніць маю грамадскую дзейнасць.

На Андрэя Шарэнду таксама складзены пратакол за  раздачу ў Берасці буклетаў пра малы памежны рух. Адбыўся першы суд па гэтай справе, пратакол адправілі на дапрацоўку, аналагічна першай справе.  На другім судовым паседжанні Шарэнда ўпэўнены, што будзе пакараны – ад нашых судоў іншага ён не чакае, трэба ж неяк папаўняюць пусты бюджэт краіны.

1

3

6

sharenda_pastanova

Беларускае Радыё Рацыя