Берасцейскі кандыдат распавядзе пра карупцыю
Распавядаць пра карупцыю і адсутнасць сумленных выбараў у краіне будзе цягам агітацыйнай кампаніі берасцейскі блогер, незалежны кандыдат Сяргей Пятрухін. Ён балатуецца па выбарчай акрузе №1. Першыя пікеты ў падтрымку блогера ў Берасці з’явяцца 15-га жніўня. Кандыдат адзначае, што агітацыйная кампанія будзе мець нечаканы для выбаршчыкаў фармат:
— Мы ўсё ўжо пачалі і праграму размясцілі, адкрываем рахунак у банку. Мы да ўсяго гатовыя: радыё, тэлебачанне, дэбаты. Я думаю, што пікеты мы пачнём рабіць з 15-16 жніўня: агітаваць актыўна і можна сказаць агрэсіўна, бо мы прыдумалі незвычайны ход для сваіх пікетаў, з якім людзі азнаёмяцца. Я мяркую ён будзе вельмі дзейсным.
Як падкрэсліў Сяргей Пятрухін, на сваіх пікетах ён плануе выкарыстоўваць фільмы пра дзейнасць чыноўнікаў, якія ён зняў, і арганізоўваць на гэтыя тэмы дыскусіі з грамадзянамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце