Берасцейскі суд не задаволіў скаргу на фармаванне аблвыбаркама



10 берасцейскіх грамадскіх актывістаў не дамагліся ў абласным судзе адмены рашэння па стварэнні абласной выбарчай камісіі. Яны лічаць, што практыка кулуарнага стварэння камісіі без публічнага абмеркавання кандыдатур не толькі супярэчыць міжнародным нормам, але і вядзе да фальсіфікацый.

tur0686

Кажа актывіст  Руху “За свабоду” Дзяніс Турчаняк, якога актывісты накіроўвалі ў камісію:

– Мы не згодныя з тым, што камісія сфармавана з прыхільнікаў дзейснай улады. Няма балансу – гэта не камісія, а група асоб, якія будуць займацца афармленнем наступнага тэрміну.

zxc0668

Праваабаронца Раман Кісляк лічыць, што прадстаўнікі аблвыканкама не змаглі абгрунтаваць у судзе свае дзеянні па стварэнні камісій:

– У судзе мы не пачулі ніякіх здавальняючых тлумачэнняў, чаму Дзяніс Турчаняк не ўвайшоў у склад камісіі. Толькі агульныя выразы, галасавалі спісам. Па сутнасці, рэальнага адбору кандыдатаў у склад камісіі не было.

Дадзенае рашэнне суда абскардзіць у межах Беларусі немагчыма. Таму актывісты будуць звяртацца па міжнародную абарону.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце