Берасцейскія левыя – за вылучэнне Сяргея Калякіна кандыдатам на прэзідэнцкія выбары



Да рэспубліканскага з’езду і вырашэння пытання вылучэння кандыдата на прэзідэнта ад партыі левых „Справядлівы свет” рыхтуюцца сябры берасцейскай абласной арганізацыі. 23-га і 24-га траўня ў Менску адбудзецца з’езд, на якім абяруць новае кіраўніцтва партыі, і актыў вызначыцца з фарматам удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі партыі „Справядлівы свет” Леанід Майструк перакананы, што партыя павінна мець свайго кандыдата ў прэзідэнты.

– Мы будзем планаваць вылучэнне нашага лідара, у прыватнасці Берасцейская абласная арганізацыя выказала такую думку: вылучыць Сяргея Іванавіча Калякіна для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Гэта лідар, які прайшоў шлях партынай савецкай школы, і сёння актыўна займаецца палітычнай дзейнасцю. Не скампрамітаваў сябе і за часамі незалежнай Беларусі.

Ад Берасцейскай вобласці ў рэспубліканскім з’едзе прыме ўдзел 35 дэлегатаў, агулам у мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць некалькі соцень чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя