Берасцейскія подпісы за Цярэшчанку – несапраўдныя



У Берасцейскай вобласці прызананы несапраўднымі ўсе подпісы за вылучэнне Віктара Цярэшчанкі. Берасцейская абласная выбарчая камісія была апошняй у Беларусі, якая падсумавала вынікі этапу збору подпісаў у падтрымку асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты на сёлетніх выбарах.

На паседжанні разглядалася пытанне пра ўстанаўленне колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку прапаноў аб вылучэнні кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі.

Як адзначыў старшыня камісіі Аляксандр Каляда, у рэгіёне працавалі пяць ініцыятыўных груп. Найбольш актыўна паводзілі сябе прадстаўнікі ініцыятыўных груп дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і Таццяны Караткевіч, якія займаліся зборам подпісаў практычна ва ўсіх раёнах вобласці. За іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта подпісы збіраліся ў асноўным у Берасці.

Беларускае Радыё Рацыя