Берасцейскія сацыял-дэмакраты ідуць на выбары
Адзінаццаць сябраў берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пацвердзілі свой удзел у парламенцкай кампаніі.
Пра гэта распавёў лідар абласной структуры Ігар Маслоўскі. Агулам на Берасцейшчыне вызначана 16 выбарчых акругаў, адзначыў палітык:
– Мы прыступілі да фармавання ініцыятыўных групаў – усе адзінаццаць групаў фармуем. Мы вылучылі на пасяджэнні цэнтральнага камітэта пяць нашых прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі. Мы актыўна звяртаемся да нашых прыхільнікаў, каб яны сталі сябрамі нашых каманд.
„У нас ёсць шмат станоўчых вынікаў, і людзі гэта бачаць”, – падкрэсліў Ігар Маслоўскі.
Паводле яго, дзякуючы сацыяльным кампаніям толькі праз сацыяльныя сеткі ў ініцыятыўныя групы кандыдатаў запісалася некалькі дзясяткаў чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце