Берасцейскія сацыял-дэмакраты ствараюць ініцыятыўную групу на выбары



Групу з больш чым двух соцен валанцёраў на Берасцейшчыне фарміруюць прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Актывісты ў межах прэзідэнцкай кампаніі паўдзельнічаюць у зборы подпісаў, распаўсюдзе друкаваных матэрыялаў, арганізацыі сустрэч, правядзенні трэнінгаў і гэтык далей. Старшыня абласной суполкі партыі Ігар Маслоўскі адзначае, што плануецца запрасіць як мага большую колькасць людзей, якія дагэтуль не былі заангажаваныя ў палітычныя працэсы:

Мы запрашаем у каманду валанцёраў для ініцыятыўнай групы, для агітацыі на прэзідэнцкіх выбарах. Гэта сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, нашы прыхільнікі і ў цэлым прыхільнікі дэмакратычных пераменаў для Беларусі.

Пакуль жа ідзе распаўсюд інфармацыі праз сацыяльныя сеткі і знаёмых, але таксама рыхтуемся да старту збору подпісаў, – падагульніў палітык.

Беларускае Радыё Рацыя