Берасцейскія сацыял-дэмакраты вызначылі план кампаніі
Сацыял-дэмакраты Берасцейшчыны правялі абласную канферэнцыю, дзе спланавалі хаду выбарчай кампаніі і расставілі ўсе акцэнты ў сваіх дзеяннях. Кажа старшыня Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:
– На абласной канферэнцыі мы вызначылі мэтавыя групы выбарчай кампаніі, зацвердзілі план працы да заканчэння выбараў, а таксама кароткае пасланне і галоўны лозунг кампаніі “Працу і справядлівасць!”. Мы лічым, што менавіта гэтыя каштоўнасці неабходны Беларусі.
Сацыял-дэмакраты таксама абралі дэлегатаў на з’езд партыі, які пройдзе 17-га ліпеня. На ім будуць вызначаны патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце