Беларусы: Суботнік у нас заключаецца ў адным – забраць дзённы заробак
25 красавіка ў Беларусі пройдзе традыцыйны рэспубліканскі суботнік.
Такое рашэнне прынята пастановай ураду, канешне, па жаданні Аляксандра Лукашэнкі, які беражэ і пашырае савецкія традыцыі ўсе 26 гадоў, – кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:
– Хочацца Аляксандру Рыгоравічу раз у год папрацаваць. Ну, як мы можам яму забараніць? Але ж ён не можа адзін працаваць, яму трэба ўсю краіну прыцягнуць да гэтага.
– Суботнік у нас заключаецца толькі ў адным: забраць дзённы заробак. Хадзілі вы на суботнік, не хадзілі, можаце ўвогуле нават дзверы не адкрываць на прадпрыемстве, але дзённы заробак вы абавязаныя будзеце пералічыць.
– Грошы аддайце медыкам, аддайце, каб у кожнага медработніка было выратавальнае адзенне.
Паводле сябра Беларускага Хельсінскага камітэта Вячаслава Болбата, заганяючы на суботнік, улада дэманструе абыякавасць да здароўя грамадзян, нягледзячы на рэкамендацыі Усясветнай арганізацыі аховы здароўя не праводзіць масавыя мерапрыемствы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя