Бэрэсэмаўцы ў Гародні агітуюць за Лукашэнку
У Гародні агітацыю за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку ажыццяўляюць сябры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія на пікетах у цэнтры горада раздаюць мінакам буклеты з перадвыбарчай праграмай кандыдата.
Агітацыя таксама адбываецца ў вышэйшых навучальных установах горада над Нёманам. Як зазначае валанцёр Віктар, ён невыпадкова агітуе за Аляксандра Лукашэнку і лічыць дзейнага прэзідэнта краіны галоўным фаварытам у будучых прэзыдэнцкіх выбарах:
– Хацелася б яго і надалей бачыць ва ўладзе. Гэта як сітуацыя з лекарам, я заўсёды хацеў бы лячыцца ў дасведчанага ўрача, а не ў студэнта, які прыйшоў пасля ўніверсітэта і не мае досведу. Тое ж самае і з уладаю.
Сам кандыдат у прэзідэнты Аляксандар Лукашэнка не мае намеру прыехаць у Гародню дзеля сустрэчы з выбаршчыкамі. Замест яго гэта робяць давераныя асобы, якія ажыццяўляюць сустрэчы і на прадпрыемствах горада, і ў навучальных установах.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня