Беспілотнікі атакавалі Маскву



Раніцай беспілотнікі ўрэзаліся ў два жылыя дамы ў Маскве, адзін чалавек пацярпеў, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на расtйскія СМІ.

„Атака беспілотніка нанесла нязначныя пашкоджанні некалькім будынкам. На месцы працуюць усе экстранныя службы горада”, – заявіў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Крыніца тэлеграм-каналу Shot паведаміла, што агулам у будынкі трапілі тры дроны, а сілы СПА збілі 13 беспілотнікаў за раніцу.

 Тым часам як мінімум адзін чалавек загінуў і трое атрымалі раненні ў выніку начных авіяўдараў па Кіеве. Пра гэта  паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. Ён дадаў, што супрацьпаветраная абарона збіла больш за 20 беспілотнікаў іранскай вытворчасці, накіраваных Расеяй над горад. Адміністрацыя ўкраінскай сталіцы заяўляе, што гэта ўжо трэцяя „масіраваная атака” на сталіцу за апошнія суткі.