Бессэнсоўныя рэпрэсіі толькі павялічваюць і ўзмацняюць шэрагі нязгодных
“Улады выбралі тактыку перастрахавацца на поўную, чым дзесьці недаглядзець”, – гэтак філосаф, палітычны дзеяч з Берасцейшчыны каментуе апошні тыдзень ператрусаў, затрыманняў і новых крымінальных спраў у краіне.
На ягоную думку афіцыйны Менск ужо не гатовы нават на імітацыю дэмакратычнага працэсу і дагэтуль знаходзіцца пад уплывам пратэстаў 2020 года.
Але суразмоўца ўпэўнены, што гэта беспадстаўныя страхі, бо беларусы не будуць змагацца за пустыя інстытуцыі:
– Наш “парламент” з пэўнага часу, ужо на працягу больш дзясятка гадоў, ніколі не падае голасу. Ён голас можа падаваць, але ён ніколі не мае права голасу. Таму ён не з’яўляецца рэальным суб’ектам палітычнага працэсу ў краіне. Так зроблена. Законна ці не законна – гэта другаснае пытанне.
Філосаф канстатуе, што ўлады імкнуцца да татальнай стэрыльнасці чарговай электаральнай кампаніі, але праз бессэнсоўныя рэпрэсіі толькі павялічваюць і ўзмацняюць шэрагі нязгодных.
Беларускае Радыё Рацыя