Без авіябазы, але без крэдыту



“Авіябаза? Не, не абмяркоўвалася”, — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў пасля перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

У сярэдзіне верасня Пуцін даручыў Мінабароны і МЗС правесці з Менскам перамовы і па выніках падпісаць пагадненне аб стварэнні ў Беларусі расейскай авіябазы. Аднак Аляксандр Лукашэнка выступіў супраць гэтай ідэі.

У адказ Расея прыняла рашэнне не выдзяляць Беларусі крэдыт з падкантрольнага ёй Еўразійскага Антыкрызіснага фонду. Тым часам Менск прасунуўся ў перамовах з Міжнародным валютным фондам аб выдзяленні крэдыту такога ж памеру, але пад ніжэйшы працэнт.

Абодва кіраўнікі краін высока ацанілі перамовы. Лукашэнка сказаў, што паміж Беларуссю і Расеяй не засталося ніводнага пытання, якое патрабуе дадатковай прапрацоўкі. Лукашэнка дадаў, што «абсалютна давярае» свайму расейскаму калегу.

Пуцін жа адзначыў, што перамовы былі канструктыўнымі і дзелавымі. Па меркаванні прэзідэнта Расеі, супраца з Беларуссю мае стратэгічны характар.

21 снежня адбудзецца яшчэ адна сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі. Гэтым разам у рамках саміта АДКБ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота mpsh.ru